День родного языка
…І ў палацы, і на сцежцы вузкай,
Каб душа магла пачуць душу,
Размаўляй са мной па-беларуску,
Размаўляй па-роднаму, прашу.
Марыя Новікава
Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Яна — нібы спеў жаўранка, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота. Сення – дзень захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымання нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэння права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. А як жа лепш вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. У ДУ «ТЦСАН Барысаўскага раёна» адбылася сустрэча грамадзян пажылога ўзросту са знаўцам беларускай мовы, нашчадкам Я.Коласа, Іванам Юр’евічам Белым. З гісторыяй сям’і знакамітага пісьменніка, яго дзіцячымі гадамі і творчым шляхам с зацікаўленасцю пазнаеміліся сталыя барысаўчане.