Масленічны тыдзень у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў
Масленіца-свята, якое адзначалі яшчэ нашы продкі. Абавязковымі атрыбутамі весялосці, звязаных са сканчэннем халоднай пары, з’яўляліся румяныя і круглыя бліны, якія сімвалізуюць сабой сонца, якое павінна ўступіць своечасова ў свае ўладанні.
Масленіца ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна» прайшла па народных павер’ях, сёння – самы вясёлы дзень. Для наведвальнікаў аддзялення арганізавалі гульні і забавы. У гульнях праганялі зіму і будзілі прыроду ад сну, весяліліся, вадзілі карагоды вакол Масленіцы, спявалі народную песню «бліны».
У заключэнні свята з задавальненнем елі смачныя бліны і прысмакі, запіваючы іх гарачым травяным чаем.