«Паўлінка» на жэстах
Няма беларуса, які не ведае купалаўскую “Паўлінку”! У Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі ДУ «ТЦСАН Барысаўскага раёна» сумесна з інвалідамі па слыху пражылі ўсімі любімы сюжэт камедыйнай п’есы класіка беларускай літаратуры. Натхняльнікам і рэжысёрам выступіла перакладчык жэставай мовы Аксана Пятрова. Непрафесійныя акцёры упершыню на беларускай жэставай мове стварылі яркія вобразы з нацыянальным каларытам. Твор, якому больш за 100 гадоў, і сёння выклікае непаўторныя эмоцыі і здзіўляе вострым гумарам. Беларуская мова застаецца прыгожай, мілагучнай, а як цікава “гучыць” яна на жэстах.