Моц беларускага слова
У ДУ «ТЦСАН Барысаўскага раёна» працягваецца цыкл сустрэч грамадзян пажылога ўзросту са знаўцам беларускай мовы Іванам Юр’евічам Белым. Сёння тэма была прысвечана Янку Купалу і Якубу Коласу – майстрам роднай мовы і гонару нацыі. Кожны з іх па-свойму здолеў расказаць свету пра Беларусь, характар і творчы сусвет народа, надзвычайную сілу і моц беларускага слова. У цэнтры ўвагі аўтараў знаходзіцца Радзіма, кожны сюжэт і выява гучыць пра яе і для яе. Барысаўчане даведаліся пра шляхі вялікіх пісьменнікаў, пра іх жыццё, моцнае сяброўства, творчасць і ўклад у гісторыю нашай краіны.