Сусветны дзень тэатра
Тэатралізаванай пастаноўкай «Ліса і журавель» адкрыты вясновы сезон тэатральных пастановак у ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна». Рэжысёрамі, акцёрамі, касцюмерамі і сцэнарыстамі сталі выхаванцы і супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Выраб дэкарацый, пашыў касцюмаў, развучванне роляў і музычнае суправаджэнне — усё гэта запатрабавала крапатлівай і дбайнай падрыхтоўкі. Артыстам прыйшлося папрацаваць, бо кожнаму неабходна было ўвайсці ў вобраз героя, навучыцца змяняць голас і інтанацыю, вывучыць свае словы на памяць на беларускай мове.
Сёння выхаванцы з аншлагам выступілі ў сваім аддзяленні пад бурныя апладысменты.