Як інваліды па слыху клікалі вясну!
Упершыню інваліды па слыху сумесна з супрацоўнікамі ДУ «ТЦСАН Барысаўскага раёна» правялі абрад «Сустрэча вясны». Засвяціла сонца, зашчабяталі птушкі і вясна пачала ўступаць у свае правы. Часцей за ўсё людзі збіраліся на адкрытым месцы, якія вясной першымі вызваляюцца ад снегу, ладзілі танцы, гульні, скокі, спявалі песні, вадзілі карагоды … Рабілі птушак з паперы і развешвалі іх на дрэвах і кустах, як бы імітавалі палёт, што павінна было паскорыць вяртанне птушак з выраю. У суправаджэнні перакладчыка жэставай мовы Аксаны Пятровай сустрэча атрымалася яркай, вясёлай і запамінальнай. Завяршылася святочнае мерапрыемства падрыхтоўкай і дэгустацыяй смачных беларускіх дранікаў.