Адкрыццё клуба «Цягнік гісторыі»
У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пачаў працу клуб «Цягнік гісторыі», дзе наведвальнікі змогуць акунуцца ў мiнулыя гады роднага краю. Даведацца шмат новага і цікавага. На першым пасяджэнні ўдзельнікі клуба раскрылі тэму «Ад старажытнасці да сярэднявечча». Цікавасць да гісторыі фармуе паняцце культурнасці і традыцый грамадства, у якім яны жывуць. Кіраўнік клуба дапамагае ўдзельнікам знайсці адказы на многія складаныя пытанні па гісторыі, а інтэрактыўныя заняткі спрыяюць паляпшэнню памяці пажылых людзей, дапамагаючы ім атрымліваць больш станоўчых эмоцый.