Я – з вогненнай вёскi

Самабытны патрыятычны пакой-музей цэнтра 22 сакавіка папоўніўся выставай кніг пра гады ваеннага ліхалецця. Сталыя наведвальнікі аддзяленняў прыносілі іх з дому, распавядалі, як са слязамі на вачах чыталі іх упершыню, калі былі яшчэ юнымі піянерамі і камсамольцамі. З асаблівымі эмоцыямі сёння у дзень 80-годзя Хатынскай трагедыі, яны перагортваюць старонкі кніг і свае ўспаміны.
Прадмову для кнігі “Ніколі не забудзем” напісаў Якуб Колас. Амаль 400 апавяданняў пра ўдзел беларускіх дзяцей у Вялікай Айчыннай вайне аб’яднаны болем, слязьмі і трагедыяй.
З кніжнай выставы з 22 сакавіка па 22 чэрвеня у цэнтры пачынаецца патрыятычны праект “Сестры Хатыні”, у рамках якога будзе арганізавана наведванне месцаў спаленых вёсак Барысаўшчыны «срэбнымі» валанцёрамі і моладдзю.